Сустаршыня аргкамітэта Алесь Макаеў распавёў «Свабодзе»: «Мы праходзім па тых месцах, дзе ўлады расстрэльвалі ці хавалі нявінна забітых людзей. Такіх месцаў у Мінску шмат, але мы традыцыйна наведваем сем. Гэта Кальварыйскія могілкі, парк Цівалі, Лошыцкі яр, раён ўрочышча Благаўшчына і Трасцянца, Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў і Курапаты. У кожным з гэтых месцаў ўскладаюцца кветкі і запальваюцца свечкі ў памяць пра ахвяр масавых рэпрэсій «.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД, дзе цяпер месціцца следчы ізалятар КДБ, былі расстраляныя больш за 130 чалавек — навукоўцаў, літаратараў, дактароў, грамадскіх дзеячаў, кіраўнікоў і работнікаў сістэмы адукацыі, будаўніцтва, прамысловасці, гандлю.

Дэмакратычная грамадскасць Беларусі традыцыйна праводзіць 29 кастрычніка памятныя акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0