Расійскі СУ-35 (на фота) і амерыканскі AWACS небяспечна зблізіліся ў небе над Сірыяй. У Масквы і Вашынгтона розныя погляды на тое, хто ў гэтым вінаваты

Расійскі СУ-35 (на фота) і амерыканскі AWACS небяспечна зблізіліся ў небе над Сірыяй. У Масквы і Вашынгтона розныя погляды на тое, хто ў гэтым вінаваты

Па словах афіцыйнага прадстаўніка міністэрства абароны Расіі Ігара Канашэнкава, 17 кастрычніка ў раёне сірыйскага горада Дэйр-эз-Зор экіпаж амерыканскага разведвальнага самалёта AWACS парушыў правілы бяспекі і дапусціў небяспечнае збліжэнне на адлегласць менш за 500 метраў з расійскім знішчальнікам Су-35.

Канашэнкаў падкрэсліў, што Паветрана-касмічныя сілы Расеі загадзя апавясцілі амерыканскіх калегаў пра усе дэталі запланаванага палёту Су-35, а пасля інцыдэнту запатрабавалі тлумачэнняў і атрымалі прабачэнні.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў цэлым паміж лётчыкамі дзвюх краін «наладжана дастаткова эфектыўнае ўзаемадзеянне».

У мінулую пятніцу 28 кастрычніка камандуючы сіламі ВПС ЗША на Блізкім Усходзе Джэфры Харыган у інтэрв'ю Сі-эн-эн сказаў, што ў гэтым інцыдэнце два самалёты «з цяжкасцю разышліся» ў небе над Сірыяй.

Па словах Харыгана, расійскі Су-35 суправаджаў расійскі ж «самалёт-шпіён»; амерыканскі пілот паспрабаваў звязацца з расійскім пілотам знішчальніка, але той не адказаў.

Паводле Сі-эн-эн, на наступны дзень амерыканскія ваенныя звязаліся з расійскімі, каб разабрацца ў тым, што здарылася. Але тыя, па версіі Пентагона, сказалі, што расійскі пілот не ведае пра інцыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?