Вакол Маі Санду аб'ядналіся праеўрапейскія сілы Малдовы. Фота moldova24.info.

Вакол Маі Санду аб'ядналіся праеўрапейскія сілы Малдовы. Фота moldova24.info.

У Малдове сёння праходзіць галасаванне за новага кіраўніка дзяржавы. Упершыню за амаль што 20 гадоў прэзідэнта выбіраюць грамадзяне. Дагэтуль гэтую функцыю выконваў парламент.

Выбарцам прыйдзецца зрабіць выбар паміж васьмю кандыдатамі: Міхаем Гімпу (Ліберальная партыя — выступае за аб'яднанне з Румыніяй), Юрыем Лянкэ (Народная еўрапейская партыя — былы прэм'ер, прыхільнік еўраінтэграцыі), Думітру Чубашэнкам («Наша партыя» — прарасійская), Маяй Санду (партыя «Дзеянне і салідарнасць» — праеўрапейская антыкарупцыйная платформа), Ігарам Дадонам (Партыя сацыялістаў — прарасійская), а таксама яшчэ чатырма менш вядомымі кандыдатамі.

У выбарчыя бюлетэні унесена таксама імя Марыяна Лупу, аднак ён выбыў з выбарчай гонкі па ўласным жаданні, зняўшыся на карысць Маі Санду.

Эксперты мяркуюць, што асноўная канкурэнцыя разгорнецца між Дадонам, якога нядаўна прымалі ў Крамлі, і Санду.

44-гадовая Санду — эканаміст па прафесіі. У 2012—2015 яна была міністрам адукацыі Малдовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?