Экс-першая ракетка свету Марыя Шарапава змясціла ў сваім інстаграме такое фота.
«Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч, перачытваю гэтую класіку», — такім подпісам суправадзіла фота тэнісістка.
Але ў каментары пад фота адразу набеглі расійскія ўра-патрыёты, якія сталі дакараць Шарапаву праз тое, што яна чытае «русафобку». Але мала што русафобку, «чаму і кніга не па-руску?».
«У гэтай Alexievich столькі агіды і нянавісці да Расіі, а Марыі, аказваецца, падабаецца такая цудоўная пісьменніца», «Цяпер засунь гэтыя кветкі сабе ў ду.у», «Пасля 2000 яна піша за грошы з-за мяжы, каб ачарніць усё, што было ў Саюзе», — у такім духу вытрыманы многія з 200 каментароў пад фота.
Шарапава «тролям» не адказвае.