У суботу футбольная каманда другой лігі «Маладзечна ДЮСШ 4» згуляла апошнюю хатнюю гульню. Клуб прайграў «Клецку» — 0:2.

Фота з суполкі ФК Маладзечна ў Кантакце.

Фота з суполкі ФК Маладзечна ў Кантакце.

Маладзечанскія фанаты падрыхтаваліся да гульні істотна. І прадэманстравалі ўсім наведнікам стадыёна, якіх было каля 200 чалавек, расцяжку: «Перамагаць, каб зноў гуляць ў Д3 (маецца на ўвазе трэці дывызіён, г.зн. другая ліга) На жаль, ён гэтага не бачыць. Генадзь Карпенка». 

Перамога гарантавала б «Маладзечна», які некалі гуляў у вышэйшай лізе, лепшыя шанцы на першую. Да канца чэмпіянату ў другой лізе застаўся тур.

Хваля — 54, Асіповічы — 45, Маладзечна-ДЮСШ — 43, Клецк — 42.

З гэтай нагоды Рэгіянальная газета задала пытанне намесніку начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Мікалаю Шрымфу. 

— Шанец на першую лігу хлопцы-футбалісты зарабілі сабе самі. Цяпер паўстае пытанне: за якія грошы гэта рабіць?.. Не будзем хапацца за жураўля ў небе, будзем надзейна трымаць сініцу ў руках. Хлопцы [у гэтым сезоне] змаглі сябе паказаць. Каб перспектыва была ў футбалістаў. Каб іх заўважылі ў іншых клубах, каб яны маглі рухацца далей. Таму і другая ліга для гэтага цалкам падыходзіць.

***

Беларускі палітык Генадзь Карпенка ў пачатку 1990-х быў мэрам Маладзечна і шмат зрабіў для развіцця футболу ў горадзе.

«Трыбуны сустракалі яго апладысментамі». Гісторыя Генадзя Карпенкі, які зрабіў Маладзечна футбольным горадам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0