Толькі масавая яўка ў другім туры можа зрушыць шалі на выбарах у Малдове.

У першым туры яўка была гранічна нізкай нават для Малдовы — 49%. Лідар партыі сацыялістаў Ігар Дадон набірае 48,2% галасоў, а кандыдат ад праеўрапейскай партыі «Дзеянне і салідарнасць» Мая Санду — 38,5%.

41-гадовага Дадона падтрымлівае Масква. Ён прапануе разарваць дамовы аб свабодным гандлі з Еўрасаюзам і ўвайсці ў Еўразійскі эканамічны саюз.

Дадон (справа) на прыёме ў Пуціна. Фота з Вікіпедыі.

Дадон (справа) на прыёме ў Пуціна. Фота з Вікіпедыі.

Былая супрацоўніца Сусветнага банка, а пасля міністарка адукацыі 44-гадовая Санду спрабавала з'яднаць вакол сваёй кандыдатуры падзеленыя правыя сілы Малдовы.

Вакол Маі Санду аб'ядналіся праеўрапейскія сілы Малдовы. Фота moldova24.info.

Вакол Маі Санду аб'ядналіся праеўрапейскія сілы Малдовы. Фота moldova24.info.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?