Прэтэнзіі да Беларусі па пытаннях экспарту крэветак не да месца, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Мір 24».

«Калі тыя ж крэветкі ў вылаўленым выглядзе былі ўвезены ў Беларусь і прайшлі ачыстку, саленні і іншае і памянялі свой код - значыць, гэты ўжо тавар належным чынам з усімі мерамі эканамічнай палітыкі увезены на тэрыторыю Мытнага саюза і далей свабодна перамяшчаецца па тэрыторыі, - сказаў прэм'ер-міністр. - Я выключаю, калі якія-небудзь круцялі, нашы з вашымі, расійскімі, недзе дамовіліся. Гэта трэба ўжо пракурорам, следчым разбірацца. Як казаў Глеб Жаглоў у свой час, «злодзей павінен сядзець у турме».

А ўсё астатняе - ёсць пэўныя правілы, яны павінны выконвацца, дадаў Андрэй Кабякоў. «Я разумею, што кажуць з нагоды беларускіх крэветак і чаго там яшчэ. Але, яшчэ раз кажу, гэта ўсё ў адпаведнасці з заканадаўствам. Прэтэнзіі тут, па меншай меры, недарэчныя», - сказаў прэм'ер-министр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?