Прэзідэнт Венесуэлы Мадура і лідары апазіцыі сустрэліся за круглым сталом. Пасярэднічаюць на перамовах дыпламаты Святога Пасаду, а таксама былыя кіраўнікі Іспаніі, Панамы і Дамініканскай Рэспублікі.
У Венесуэле працягваецца глыбокі палітычны і эканамічны крызіс. Падзенне вытворчасці і інфляцыя прывялі да рэзкага падзення папулярнасці ўладаў, паслядоўнікаў Уга Чавэса. Аднак яны працягваюць выкарыстоўваць механізм дзяржаўнай прапаганды, выбудаваны па кубінскім і беларускім узорах. Вернасць Мадура захоўваюць і сілавікі ды суддзі, ачышчаныя ад усіх патэнцыйных праціўнікаў рэжыму.