На працягу найбліжэйшага тыдня ў Беларусі чакаецца ветранае надвор'е з мокрым снегам і дажджом, паведаміў БелаПАН начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Сіноптык прагназуе, што «на большай частцы тэрыторыі ляжа няўстойлівае снежнае покрыва».

У аўторак умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ноччу ў асноўным будзе вызначаць няўстойлівае халодная паветраная маса, днём пераважна па заходняй палове адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў, якія рушаць з Польшчы. Ноччу ў асобных раёнах кароткачасовы снег. Днём пераважна па заходняй палове ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 — мінус 6°С, днём мінус 1 — плюс 4°С, па паўднёвым захадзе да плюс 6°С.

«Пачынаючы з серады з паўночнага захаду прыйдзе новы цыклон, які будзе рушыць цераз нашы паўночныя раёны», — паведаміў сіноптык.

У сераду чакаюцца працяглыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература ноччу мінус 4 — плюс 3°С, па паўднёвым захадзе да плюс 6°С, днём 0 — плюс 7°С, па паўднёвым захадзе ў асобных раёнах да плюс 9°С.

У чацвер у многіх раёнах дождж і мокры снег. У асобных раёнах слабы галалёд, ноччу і раніцай туман. Тэмпература на працягу сутак мінус 1 — плюс 5°С.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 4 — плюс 2°С, днём мінус 2 — плюс 4°С.

Паводле слоў Рабава, у суботу з ростам атмасфернага ціску надвор'е крыху палепшыцца: ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па заходняй палове краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 2 — плюс 5°С.

«Аднак у нядзелю ўладу над надвор'ем возьме чарговы цыклон, які будзе ісці з паўднёвага захаду Еўропы і прынясе на большую частку краіны ападкі (мокры снег, дождж).

Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 3 — плюс 3°С, па паўночным усходзе да мінус 6°С, днём мінус 2 — плюс 5°С», — адзначыў Рабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0