У Лоеве (Гомельская вобласць) распачата справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) па факце крадзяжу грошай школьнікамі ў настаўнікаў адной з мясцовых школ.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, згодна рапарту інспекцыі па справах непаўналетніх 27 кастрычніка невядомыя, скарыстаўшыся пакінутым у замку ключом, праніклі ў лабаранцкую Лоеўскай сярэдняй школы.

З розных кашалькоў былі выкрадзены 20 і 3 рублі, якія належалі настаўнікам школы.

У крадзяжы падазраюцца навучэнцы 5-га і 9-га класаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0