Жыхар Пастаўскага раёна, які забіў пенсіянерку і напаў з сякерай на паштальёна, прысуджаны да 22 гадоў калоніі, паведамілі БелТА ў пракуратуры Віцебскай вобласці.

Жыхар Пастаўскага раёна за жорсткае забойства пенсіянеркі і напад на паштальёна асуджаны на 22 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Прысуд, вынесены ў Паставах судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда, уступіў у законную сілу.

Злачынствы (разбой і забойства) былі здзейснены 15 студзеня гэтага года ў вёсцы Баранавічы. Мужчына 56-гадоў падманным шляхам прабраўся ў дом пажылой жанчыны 1941 года нараджэння. Сказаў, што яму тэрмінова трэба патэлефанаваць, але, апынуўшыся ў жыллі, мужчына проста папрасіў у гаспадыні грошай. Атрымаўшы адмову, вераломны госць напаў на жанчыну — нанёс яе абухом сякеры не менш як 7 удараў па галаве, прычыніўшы жанчыне адкрытую чэрапна-мазгавую траўму. Пенсіянерка памерла на месцы.

Крывавая драма атрымала працяг. Праз некаторы час у хату, дзе было здзейснена забойства, наведалася паштальён, якая прынесла жанчыне пенсію. Мужчына з сякерай напаў і на паштальёна, але ёй удалося ўцячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0