Канал National Geograpic выклаў у адкрыты доступ новы поўнаметражны дакументальны фільм «Да патопу», рэжысёрам якога выступіў акцёр Леанарда Дзі Капрыа.
У фільме Дзі Капрыа падарожнічае па ўсім свеце, каб вывучыць наступствы глабальнага пацяплення і магчымыя вырашэнні яго папярэджання.
Фільм цалкам выклалі ў адкрытым доступе на тыдзень, з 30 кастрычніка па 6 лістапада, на платформах Facebook, Hulu і Youtube. «Да патопу» паглядзець можна на англійскай мове, субцітраў пакуль няма.