Аўстрыйскі культурны сезон пройдзе ў Беларусі, паведамілі ў Белдзяржфілармоніі.

БелТА

Дзве сусветныя прэм'еры ў адзін вечар прагучаць на сцэне Белдзяржфілармоніі. Камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова 5 лістапада прадставіць праграму «Аўстрыя - далёкая і блізкая». Яна адкрые Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі. Аркестр выканае Канцэрт нумар 5 Моцарта для скрыпкі з аркестрам. Таксама прагучыць Квартэт Бетховена ў аркестроўцы Малера. Акрамя шэдэўраў сусветнай класічнай музыкі публіка азнаёміцца з творамі сучасных аўстрыйскіх кампазітараў, якія будуць гасцямі Белдзяржфілармоніі ў гэты вечар. Прагучаць «Кампанула» для скрыпкі з аркестрам Габрыеле Прой і «Навелета» для струннага аркестра на тэмы дзвюх беларускіх народных песень Эрыка Фрайтага.

«Эрык Фрайтаг заўсёды дасканала вывучае музычную культуру краіны, якая яго цікавіць. Дзякуючы таму, што жонка кампазітара родам з Беларусі, у рукі да яго трапіў зборнік «100 беларускіх народных песень». Тое, якія песні Эрык выбраў і паклаў у аснову свайго твора, сведчыць аб яго вытанчаным музычным гусце», - адзначыў Яўген Бушкоў.

Салісткай у праграме «Аўстрыя - далёкая і блізкая» выступіць скрыпачка Алена Дзянісава, якая доўгі час жыве і працуе ў Аўстрыі. Спецыяльна для яе ствараюцца новыя творы, яе выступленняў чакаюць у многіх краінах. А саму Алену называюць «скрыпічнай Піяф» за артыстызм. Акрамя Канцэрта Моцарта і прэм'еры Габрыеле Прой Алена Дзянісава выканае «Тры вальсы» Фрыца Крэйслера.

Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі пачнецца з музычных мерапрыемстваў і прадоўжыцца выстаўкамі, дэманстрацыямі літаратурных твораў і жывапісу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру