Міністэрства ўнутраных спраў унесла ў Савет Міністраў праект указа па абмежаванні продажу алкаголю, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.

«Праект указа прадугледжвае адзіны час рэалізацыі алкагольных напіткаў (з 9.00 да 22.00) і забарону гандлю ў магазінах, якія не маюць адасобленых таварных аддзелаў. «Забарона будзе ўводзіцца толькі для магазінаў, чыя плошча складае 400 кв.м і больш», — адзначылі ў МУС.

Як заяўляў раней намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі, прыняцце ўказа не прывядзе да павелічэння продажаў кантрафактнага алкаголю ў краіне.

«Ужо выпрацаваныя ўсе неабходныя механізмы для барацьбы з нелегальным гандлем алкаголем. Сёння назіраецца тэндэнцыя да таго, што нелегальны абарот алкаголю скарачаецца», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?