Міністэрства фінансаў з 1 лістапада панізіць цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупляюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб). Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце ведамства.

Цана за грам золата ў вырабах і ломе знізілася на 10% (375-й пробы — да Br24,53, 500-й пробы — да Br32,71, 583-й і 585-й проб — да Br38,26).

Кошт плаціны 950-й пробы ў вырабе і ломе зменшыцца амаль на 20% і складзе Br47,40.

Срэбра ў вырабах і ломе будуць скупляць танней на 17% (750-й пробы - па Br0,68, 800-й пробы — па Br0,73, 875-й пробы — па Br0,8).

Цана за зубныя пратэзы, элементы зубных пратэзаў з золатам 900/750-й пробы знізіцца на 10% да Br57,89, на элементы здымных зубных пратэзаў са сплаву золата 750-й пробы з плацінай і срэбрам — да Br53,62. Грам дэталей зубных пратэзаў срэбна-паладыевага сплаву будзе каштаваць Br7,09 (на 9,6% менш).

Апошні раз цэны на скупку вырабаў і лому з каштоўных металаў у фізічных асоб у Беларусі змяняліся 22 жніўня, тады яны былі павышаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру