Сёння раніцай у Нясвіжскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што літаральна ў цэнтры горада Нясвіжа разгульвае дзік, ствараючы пагрозу нападу на людзей.

Пра гэта паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Участковы інспектар міліцыі заспеў дзікую жывёлу непадалёк ад дзіцячага садка. Выкарыстанне зброі тут ён палічыў небяспечным, таму былі зробленыя захады, каб накіраваць дзіка ў больш бязлюднае месца. Пры гэтым кабан паводзіў сябе агрэсіўна і нават спрабаваў напасці на мінака.

У гэтай сітуацыі міліцыянт прыняў рашэнне выкарыстаць табельную зброю. Двума прыцэльнымі стрэламі дзік быў забіты.

Труп жывёлы канфіскаваны работнікамі Нясвіжскай ветстанцыі для правядзення адпаведных экспертыз.

Дзеянні супрацоўніка міліцыі рэгламентаваны арт.29 Закона «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», згодна з якой дапускаецца выкарыстанне зброі для абясшкоджвання жывёлы, якая непасрэдна пагражае жыццю або здароўю грамадзян.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру