Знакаміты расійскі акцёр Канстанцін Хабенскі з'язджае з краіны, напісала выданне «Дни.ру». Ён купіў сабе кватэру ў Іспаніі, а дачку, якой яшчэ не споўнілася і года, запісаў у каталіцкую школу.

mn.ru

Кватэра, якую Хабенскі набыў у курортным мястэчку Плая-дэ-Ара за 265 тысяч еўра, адносна невялікая — 98 квадратных метраў.

Можна было б выказаць здагадку, што акцёру гэтая кватэра патрэбная толькі на час адпачынку, аднак Хабенскі запісаў сваю маленькую дачку Аляксандру у каталіцкую школу гэтага мястэчка. Кошт навучання там складае 500 еўра ў месяц. Каб патрапіць у гэтую школу, бацькам прыходзіцца запісваць дзіця за некалькі гадоў да пачатку паступлення ва ўстанову.

Старэйшы сын Хабенскага Іван таксама вучыцца ў каталіцкай школе Святога Ігнасіа ў Барселоне. Гэта напалову дзяржаўная навучальная ўстанова, і атрыманая там адукацыя цэніцца вышэй, чым у муніцыпальных навучальных установах.

Сам Хабенскі абверг інфармацыю пра тое, што ён сабраўся з'ехаць з Расіі. «Гэта сказаў нехта іншы, але не я», — адзначыў ён у каментары радыёстанцыі «Гаворыць Масква». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру