Лявон Вольскі.

Лявон Вольскі.

Выступ Лявона Вольскага на «Мове Нанова» ВІДЭА

Напрыканцы выступу Лявона зала спявала стоячы.

Напрыканцы выступу Лявона зала спявала стоячы.

Тэмай 100-х заняткаў «Мовы Нанова» стала «Наша Ніва». Прафесар Сяргей Запрудскі распавёў слухачам пра моўныя асаблівасці газеты, якая выходзіла ў 1906-1915 гадах і 1920 годзе. Прыгадаў, як «Наша Ніва» пераходзіла з лацінкі на кірылічны правапіс.

Сяргей Запрудскі.

Сяргей Запрудскі.

Андрэй Дынько.

Андрэй Дынько.

Шэф-рэдактар NN.BY Андрэй Дынько распавёў пра сённяшнюю, сучасную «Нашу Ніву».

«Для мяне і для маіх калег прынцыповы момант, на які я паклаў столькі гадоў жыцця і столькі рызыкаваў, — каб выходзіла беларуская незалежная газета. Не амерыканская, не расійская і не дзяржаўная. Каб гэта была незалежная прыватная беларуская газета. Гэта гранічна важна для фарміравання нашай нацыі і для таго, каб наша барацьба за грамадзянскія і нацыянальныя правы закончылася поспехам», — сказаў ён.

Замест наступных заняткаў «Мовы Нанова» ў той жа час у тым жа месцы пройдзе бясплатны паказ беларускамоўнага фільма. Завітвайце, уваход вольны! 7 лістапада а 18:30 у цэнтры «Цівалі» па Прытыцкага, 29 (некалькі хвілін ад станцыі метро «Спартыўная»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?