Манумент у гонар Рауля Валенберга ў Стакгольме, photo: Janerik Henriksson/TT

Улады Швецыі афіцыйна прызналі смерць свайго дыпламата Рауля Валенберга, які выратаваў жыцці дзясяткаў тысяч венгерскіх яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны, праз 71 год пасля яго знікнення ў СССР, перадае rbc.ru са спасылкай на Associated Press.

Як адзначае агенцтва, падатковае ведамства каралеўства, якое рэгіструе нараджальнасць і смерці грамадзян Швецыі, аб'явіла, што Валенберг памёр 31 ліпеня 1952 года.

Рауль Валенберг у 1944 годзе быў прызначаны першым сакратаром шведскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Будапешце, і карыстаючыся сваім дыпламатычным статусам, здолеў выратаваць падчас Халакосту дзясяткі тысяч венгерскіх яўрэяў. У 1945 годзе пасля ўзяцця Чырвонай арміяй Будапешта ён быў арыштаваны. Яго перанакіравалі ў Маскву, дзе ўтрымлівалі ў Лубянскай унутранай і лефортаўскай турмах. У 1957 году савецкія ўлады прызналі, што Валенберг памёр ад сардэчнага прыступу ў турме 17 ліпеня 1947 года.

Расследаванне абставінаў смерці дыпламата доўжылася 71 год. За гэты час было арганізавана некалькі экспертыз, адна з апошніх — расійска-шведская камісія, якая распачала расследаванне ў 1991 годзе, — працавала дзесяць гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру