Федэральнае бюро расследаванняў ЗША ў ходзе праверкі, якая доўжылася некалькі месяцаў, не выявіла ніякіх фактаў, якія пацвярджаюць сувязь штаба кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа з Крамлём. Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы ў ФБР.

Па дадзеных выдання, расследаванне працягвалася летам 2016 года. Агенты ФБР праверылі атачэнне Трампа, у тым ліку яго дарадцаў, даследавалі ўзлом перапіскі кіраўніцтва Дэмакратычнай партыі, у датычнасці да якой раней улады ЗША абвінавачвалі Расію, і вывучылі перапіску Trump Organization з расійскім Альфа-банкам, але не выявілі ніякай прамой сувязі паміж кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі з расійскімі ўладамі. У ФБР патрацілі некалькі тыдняў на аналіз перапіскі з расійскім банкам, і вырашылі, што ёй ёсць тлумачэнне - імаверна, 2700 лістоў, адпраўленых Альфа-банкам, былі рэкламай.

Вывучаючы ўзлом перапіскі дэмакратаў, у ФБР прыйшлі да высновы, што мэтай хакерскай атакі было парушыць ход выбарчай кампаніі ў ЗША, але не дапамагчы Трампу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?