У Гродне высвятляюць асобу мужчыны, які скарыстаўся чужой карткай, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Яшчэ 8 кастрычніка дзяўчына згубіла кашалёк у раёне бара «Афрыка». У ім ляжала і банкаўская картка, і пін-код да яе. Неўзабаве кашалёк падабраў мужчына. Скарыстаўшыся сітуацыяй, ён зняў грошы з карткі.
Цяпер мужчына падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі).
«Калі вы пазналі чалавека на фотаздымках і відэазапісе, просьба паведаміць па тэлефонах 8-0152-79-68-29, 8-029-786-36-44», - гаворыцца ў паведамленні УУС