Літоўскія аэрапорты зімой прапануюць новыя напрамкі. Абяцаюць больш маршрутаў у гарады Вялікабрытаніі і Нарвегіі, а таксама на гарналыжныя курорты.

З Вільні можна будзе ляцець у Рэйк'явік, Лідс (Вялікабрытанія), а таксама на Мальту (раней самалёты на Мальту лёталі з Каўнаса). На папулярны ізраільскі курорт Эйлат самалёты будуць лётаць з Каўнаса.

Зімой самалёты з Каўнаса будуць лётаць у 4 нарвежскія гарады, а таксама ў лонданскі аэрапорт Станстэд. Акрамя таго, самалёты скіруюцца на горналыжны курорт Грэнобль (Францыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?