Закаханых 17-гадовых падлеткаў, якія прапалі ў Лунінецкім раёне, знайшлі ў Маскве.

Нагадаем, трэцякурснікі Лунінецкага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сабралі рэчы — і з'ехалі ў невядомым накірунку. Справа ў тым, што дзяўчыну мусілі на тры месяцы накіраваць у спецустанову ў Магілёў, бо яе неаднаразова затрымлівалі за распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах.

Па інфармацыі брэсцкіх міліцыянтаў, у Маскве малады чалавек працуе на будоўлі, дзяўчына — у сферы грамадскага харчавання.

Паколькі лунінецкія падлеткі не дасягнулі паўналецця, іх будуць вяртаць дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0