Галоўны трэнер ФК «Урал» беларус Вадзім Скрыпчанка пакінуў клуб. Пра сыход з пасады галоўнага трэнера каманды ён абвясціў на прэс-канферэнцыі ў Екацярынбургу, паведамляе sports.ru.

Пасля паразы ад «Церака», якая стала для «Урала» ўжо трэцяй запар у чэмпіянаце Расіі, Скрыпчанка напісаў заяву аб адстаўцы паводле ўласнага жадання.

Кіраўніцтва «Урала» было настроена на працяг супрацоўніцтва, аднак вымушана было прыняць адстаўку, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце клуба.

Пасля матча «Урал» — «Церак» (1:4) з'явілася інфармацыя, што гульня магла насіць дагаворны характар. Да пачатку гульні букмекерскія каэфіцыенты былі такімі: перамога «Урала» — 3,15, нічыя — 3,05, перамога «Церака» — 2,62.

Скандал у Расіі: футбольная каманда, якую трэніруе беларус, згуляла самы ганебны матч восені

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0