Кампанія velcom змяняе прынцып тарыфікацыі мабільнага інтэрнэту адразу на двух тарыфных планах, паведамляе прэс-служба мабільнага аператара.

Так, з 01.11.2016 аб'ём інтэрнэт-трафіку, уключанага ў тарыфныя планы ««Smart Бясконцы»» і ««Бізнес-клас» », зменіцца з 5 і 10 ГБ адпаведна на поўны безліміт. Пры гэтым памер абаненцкай платы застанецца ранейшым.

Сапраўдны безлімітны інтэрнэт velcom без абмежаванняў па хуткасці будзе даступны як новым, так і дзеючым абанентам кампаніі.

Тарыфныя планы «Smart Бясконцы» і «Бізнес-клас», у першую чаргу, цэняцца кліентамі, жыццё якіх патрабуе ад іх актыўных дзеянняў кожную хвіліну, ім важна быць на сувязі і не мець абмежаванняў. Абодва тарыфныя планы ўжо ўключаюць у сябе безліміт унутрысеткавых званкоў і SMS, а тарыф «Бізнэс-клас» - яшчэ і пакеты хвілін у іншыя сеткі па краіне і для міжнародных званкоў, а таксама льготныя тарыфы на роўмінг.

Мадэрнізацыя сеткі velcom, якая дасць магчымасць да канца 2016 года пашырыць пакрыццё 3G у 2 разы і забяспечыць практычна 100%-ю даступнасць высакаякаснай галасавой сувязі і хуткаснага мабільнага інтэрнэту па ўсёй краіне, выдатна дапаўняецца поўным безлімітам на інтэрнэт для самых патрабавальных кліентаў кампаніі.

Безліміт ад velcom стане выдатным рашэннем для актыўных інтэрнет-карыстальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0