Дзверы Беларусі заўсёды адкрыты для Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Дубай. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам, паведамляе БелТА.

«Дзякуй вам за добрыя словы, якія вы адрасавалі мне і майму народу. У сваю чаргу хачу сказаць, што дзверы Беларусі для ААЭ і эмірата Дубай заўсёды адчыненыя. І я хацеў бы выкласці галоўную сваю пазіцыю на нашай сустрэчы, каб вы часцей бывалі ў Беларусі. У гэтым наша вялікая цікавасць. Нам трэба выводзіць нашы эканамічныя адносіны на ўзровень асабістых і палітычных», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У сваю чаргу шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум адзначыў, што вельмі рады візіту Аляксандра Лукашэнкі. Ён таксама заявіў пра гатоўнасць ААЭ ў цэлым і эмірата Дубай у прыватнасці да далейшага развіцця адносінаў з Беларуссю. «Мы хочам развіваць гэтыя адносіны да лепшага», - сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру