Каманда дызайнераў, інжынераў і навукоўцаў з Кембрыджа стварыла Пантэон самых славутых асобаў свету.

Стваральнікі гэтага праекту сабралі імёны амаль 11 000 чалавек, якія маюць профілі ў Вікіпедыі прынамсі на 25 розных мовах. Затым яны распрацавалі Індэкс гістарычнай папулярнасці. Балы ў рэйтынгу залежаць ад колькасці праглядаў профіляў гэтых асобаў у Вікіпедыі ад 2008 года да 2013 года.

Першае месца ў Індэксе гістарычнай папулярнасці сярод ураджэнцаў Беларусі займае паэт Адам Міцкевіч. Яго профіль у Вікіпэдыі за 5 гадоў адчынялі амаль 6 мільёнаў разоў.

Дзясятка самых папулярных ураджэнцаў Беларусі выглядае так:

1. Адам Міцкевіч, паэт
2. Шымон Пэрэс, палітык
3. Леў Выгоцкі, псыхоляг
4. Марк Шагал, мастак
5. Мэнахем Бегін, палітык
6. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, палітык
7. Фелікс Дзяржынскі, палітык
8. Хаім Вейцман, палітык
9. Рышард Капусцінскі, пісьменьнік
10. Андрэй Грамыка, палітык

У трыццатку ўвайшлі Янка Купала (12), Аляксандр Лукашэнка (16), Сяргей Сідорскі (25), Аляксандр Глеб (27) і Вольга Корбут (28).

Са 190 краін, якія разглядаюцца ў рэйтынгу, Беларусь паводле папулярнасці сваіх ураджэнцаў знаходзіцца на 41 месцы.

На падставе дадзенай метадалогіі, найбольш вядомым чалавекам ва ўсёй гісторыі быў Арыстоцель, а затым Платон, Ісус Хрыстос, Сакрат і Аляксандр Вялікі. Першае месца ў Індэксе гістарычнай папулярнасці займаюць палітыкі, за імі акцёры, футбалісты, пісьменьнікі і рэлігійныя дзеячы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру