У Службы бяспекі Украіны пракаментавалі апублікаваную расшыфроўку перамоваў кіеўскага дыспетчара з пілотам самалёта «Белавія», які вярнулі ў аэрапорт «Кіеў» пасля ўзлёту 21 кастрычніка пад пагрозай падняць знішчальнікі. Падчас перамоваў спрацаваў чалавечы фактар, і заява аб знішчальніках не была ўказаннем ад СБУ.

Пра гэта 112.ua заявіла прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская.

«Мы ніякіх указанняў адносна знішчальнікаў не давалі і даваць не маглі. Гэта абсурд. У той жа час мы азнаёміліся з расшыфроўкай. Мы не прысутнічалі на перамовах, і я не магу распісвацца за «Украэрарух». Цалкам магчыма, што гэта спрацаваў чалавечы фактар, і гэта выдумка, чалавек перастараўся», — сказала Гітлянская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру