З 1 лістапада соль афіцыйна трапляе ў спіс прадуктаў, пастаўкі якіх забароненыя расійскімі ўладамі ў рамках прадуктовага эмбарга, уведзенага ў жніўні 2014 года ў адносінах да ЗША, Украіны і краін Еўрасаюза, паведамляе ВВС. 

ria.ru

Да ўвядзення эмбарга адным з асноўных пастаўшчыкоў солі ў Расію была Украіна. Паводле даных Федэральнай мытнай службы, у 2015 годзе з Украіны было ўвезена 864,2 тыс. тон солі (49,1% у агульным аб'ёме імпарту). Галоўным пастаўшчыком солі ў Расіі з'яўлялася ўкраінская кампанія «Арцёмсоль».

Паводле даных Расстата, вытворчасць солі ў Расіі па выніках мінулага года склала 880,6 тыс. тон (68,1% гадавога спажывання).

Напярэдадні стала вядома, што кампанія «Соль Русі» прыступіла да будаўніцтва найбуйнейшага ў Расіі завода па вытворчасці солі і распрацоўцы салянага радовішча ў Ніжагародскай вобласці. Праект ацэньваецца ў 5 млрд расійскіх рублёў (79 млн даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?