Руская праваслаўная царква выступіла ў падтрымку рок-оперы «Ісус Хрыстос — суперзорка», якую патрабуюць забараніць некаторыя праваслаўныя актывісты, паведамляе ВВС.

rock-opera.ru

«У Царкве ёсць людзі, якія звярнуліся да Евангелля дзякуючы рок-оперы «Ісус Хрыстос — суперзорка». Між блюзнерскай і некананічнай выявай святыні — прорва, якая не заўважная толькі культурна блізарукаму чалавеку», — напісаў кіраўнік сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах РПЦ з грамадствам і СМІ Уладзімір Лягойда на сайце ведамства.

Царква «не падаўляе творчасць, дабраслаўляючы мастакоў, якія натхняюцца евангельскімі сюжэтамі ў сваіх творах», заявіў Лягойда. Паводле яго слоў, мастацкія творы, заснаваныя на біблейскіх сюжэтах, з'яўляюцца «водбліскамі хрысціянскай культуры», хоць яны могуць даваць нагоду для спрэчак і дыскусій.

Нельга забараніць мастаку «чэрпаць натхненне ў Святым Пісанні», дадаў кіраўнік сінадальнага аддзела.

Такім чынам Лягойда адрэагаваў на ліст жыхароў Цюмені, у якім яны папрасілі губернатара Цюменскай вобласці Уладзіміра Якушава адмяніць паказ рок-оперы. На думку аўтараў ліста, дадзеная опера накіраваная на «стварэнне ілжывага ўяўлення пра боскую сутнасць Ісуса Хрыста і кананічныя погляды на біблейскія падзеі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру