У Светлагорскім раёне знойдзены мёртвым пастух, які 25 кастрычніка сышоў пасвіць кароў і не вярнуўся, паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
Цела мужчыны раніцай 31 кастрычніка знайшоў вайсковец 5-й асобнай патрульна-паставой роты в/ч 5525 у тым раёне, куды мужчына пайшоў са статкам.
Па словах Віталя Прыстромава, труп знойдзены без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. У цяперашні час праводзіцца праверка, высвятляецца прычына гібелі мужчыны.





