Рабочы візіт украінскай урадавай дэлегацыі на чале з віцэ-прэм'ер-міністрам — міністрам рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзем Зубко ў Беларусь адбудзецца 10 лістапада. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада Беларусі.

Украінская ўрадавая дэлегацыя прыбудзе ў Мінск для ўдзелу ў 24-м пасяджэнні міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Плануецца, што бакі абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў розных сферах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру