Улады муніцыпалітэта Міслата на ўсходзе Іспаніі запускаюць базу даных ДНК сабак, каб выяўляць і штрафаваць уладальнікаў, якія не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі на вуліцах, паведамляеВВС.
AFP
Чыноўнікі муніцыпалітэта ў правінцыі Валенсія распавялі, што паліцыя будзе адпраўляць узоры сабраных дворнікамі сабачых экскрэментаў у лабараторыі на аналіз.
Уладальнікам сабак да 31 снежня трэба будзе прывесці жывёл да ветэрынара, каб бясплатна здаць аналізы крыві. Як толькі дадзеныя будуць унесеныя ў базу, уладальніку выдадуць імянную бірку для сабакі.
Тым, хто не зарэгіструе ДНК свайго сабакі, будзе пагражаць штраф у памеры 300 еўра.
Нядбайным уладальнікам, якія не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі, будзе пагражаць штраф у памеры 200 еўра.
Мясцовыя чыноўнікі кажуць, што грамадскасць актыўна падтрымлівае ініцыятыву.





