У Мінску зноў заўважылі славутую галівудскую кіназорку Стывена Сігала. Фатаздымкі акцёра змясцілі ў сваім акаўнце ў фэйсбуку фатографы Kanaplev Leydik.

Мяркуючы па подпісах, кінаакцёр зноў прыехаў у кампанію WarGaming, якой ён дапамагае кансультацыямі па падрыхтоўцы чарговай гульні.

Мінулы раз Сігал прыязджаў у Мінск напрыканцы жніўня. Тады ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Увесь свет абышлі кадры, калі кіраўнік Беларусі карміў галівудскую зорку морквай, вырванай з зямлі. Тады ж стала вядома, што Сігал збіраецца купіць паверх у комплексе «Маяк Мінска».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру