У раённым цэнтры павялічылася колькасць выпадкаў аказання супраціву супрацоўнікам праваахоўных органаў. У 2016 годзе такіх выпадкаў зафіксавана ўжо больш за 200, паведамляе тэлеканал «Мазыр».

У Мазыры ўчастковага ўкусіла жанчына. Міліцыянт прыехаў на шараговы сямейны скандал. У разборках маладых мужа і жонкі актыўны ўдзел брала цешча, менавіта яна і аказала такі незвычайны супраціў супрацоўніку міліцыі.

У дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа. Ёй пагражае да двух гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?