Папа Францішак і прэзідэнт Сусветнай лютэранскай федэрацыі біскуп Муніб Юнан падпісалі сумесную экуменічную дэкларацыю, паведамляюць інфармагенцтвы.

Emil Langvad/TT

Дакумент падпісаны падчас апостальскага візіту папы Францішка ў Швецыю, прысвечанага 500-годдзю гістарычнай царкоўнай рэформы Марціна Лютэра. Як адзначаюць эксперты, тым самым пантыфік зрабіў новы крок на шляху збліжэння з лютэранамі.

У дакуменце Рымска-каталіцкая і Лютэранская царквы заяўляюць, што паўстагоддзя сталага і плённага экуменічнага дыялогу дапамаглі ім пераадолець многія рознагалоссі, а таксама спрыялі паглыбленню ўзаемнага даверу і разумення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру