У ходзе расследавання гучнай крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які абвінавачваецца ў здзяйсненні серыі згвалтаванняў жанчын на працягу 20 гадоў, высветлілася, што мужчына загадзя рыхтаваўся да злачынстваў. Пра гэта ў эфіры «Альфа Радыё» паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, піша БелТА.

На допытах абвінавачваны паводзіў сябе спакойна, пра факты згвалтавання распавядаў нязмушана. «Падчас допытаў тлумачыў, што для яго гэта была паляванне. Ён загадзя выбіраў месца і час для здзяйснення згвалтаванняў. Усе гэта было не стыхійна, — распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта. — Пры гэтым месцы падбіраў такім чынам, каб яны добра праглядаліся, не было замкнёнай прасторы. Усё рабілася для таго, каб мець магчымасць у выпадку неабходнасці бесперашкодна ўцячы».

Галоўнае следчае ўпраўленьне завяршыла расследаванне дадзенай крымінальнай справы, матэрыялы перададзеныя ў суд. «У канчатковай рэдакцыі абвінавачванні некалькі складаў злачынства: «згвалтаванне», «замах на згвалтаванне», «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару», «разбой» і «крадзеж», — праінфармавала Юлія Ганчарова. — Праводзілася комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. На падставе яе вынікаў абвінавачаны прызнаны пры свядомасці. Хоць пэўны час на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ён знаходзіўся на лячэнні ў спецустановах».

Увогуле па гэтай крымінальнай справе пацярпелымі прызнаныя 35 жанчын, пры гэтым 11 з іх ніколі не заяўлялі ў Следчы камітэт або органы ўнутраных спраў. Многія ахвяры не хацелі казаць пра факт згвалтавання, некаторыя наогул адмаўлялі яго.

Злачынствы здзяйсняліся з 1994-га да 2014 год ўздоўж чыгуначных шляхоў і аўтамабільных дарог на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Мужчына ў некаторых выпадках пагражаў нажом, адкрыта выкрадаў ў сваіх ахвяр ювелірныя вырабы і грошы. У храналогіі злачынстваў, учыненых у Беларусі, існаваў шэраг перапынкаў, якія былі звязаныя з пераездамі абвінавачанага. Асноўнае месца яго жыхарства — Санкт-Пецярбург. Ён працаваў кіроўцам у транспартнай кампаніі. «Зрэдку прыязджаў у Беларусь — адзін-два разы на год. І падчас гэтых паездак ён здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні. Затым пакідаў краіну, і гэта ўскладняла пошук злачынца», — сказала Юлія Ганчарова.

Следчы камітэт працягвае вышук пацярпелых. Следства звяртаецца з просьбай да грамадзян, якія вмаюць інфармацыю аб злачыннай дзейнасці абвінавачанага, паведаміць пра гэта па тэлефонах: +37517 389-50-02, +37517 389-52-94. Канфідэнцыяльнасць і ананімнасць гарантуецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру