Жыхарка Прымор'я (РФ), якая не выплаціла аліменты, збегла ад прыстава, які павінен быў уручыць ёй пастанову аб прыводзе, і схавалася на могілках, аднак яе выдала варона, гаворыцца ў паведамленні ФССП (Федэральнай службы судовых прыставаў) па Прыморскім краі.

Thinkstock

Thinkstock

Судовы прыстаў, які адправіўся да жанчыны, заўважыў яе на дарозе. «Тая, спрабуючы знайсці спадарожную машыну, хадзіла ўздоўж трасы, адчайна «галасуючы», паведамілі ў ведамстве.

Прыстаў паспрабаваў уручыць жанчыне дакумент, аднак яна, паказаўшы непрыстойны жэст, кінулася бегчы ў бок могілак, размешчаных праз дарогу.

«Судоваму прыставу, які пабег за грамадзянкай, давялося прадзірацца скрозь зараснікі кустоў і галіны дрэў. У нейкі момант аліментшчыца раптам знікла з поля зроку, аднак яе выдала варона, якая села на дрэва побач з адным з помнікаў і пачала бесперапынна каркаць, упарта пазіраючы ўніз», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ФССП.

«Абышоўшы месца меркаванай дыслакацыі уцякачкі, судовы прыстаў зайшоў «з тылу» і ціха пастукаў пальцам па плячы грамадзянкі, што прытулілася за помнікам», — распавялі ў ведамстве.

У выніку на жанчыну быў складзены адміністрацыйны патакол аб перашкодзе законнай дзейнасці службовай асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?