Высокі суд Лондана пастанавіў, што брытанскі ўрад не можа самастойна запусціць працэс выхаду краіны з Еўрасаюза. Для гэтага кабінету міністраў спатрэбіцца ўхваленне парламента, піша Meduza.

Раней прэм'ер-міністр краіны Тэрэза Мэй заяўляла, што рашэння, прынятага на рэферэндуме, дастаткова для пачатку працэдуры. Заяўнікі пазову сцвярджалі, што без ухвалення парламента выхад з ЕС будзе неканстытуцыйным.

Урад Вялікабрытаніі мае намер аспрэчыць рашэнне Высокага суда. Чакаецца, што Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу на пачатку снежня.

Тэрэза Мэй абяцала ўвесці ў дзеянне артыкул 50 Лісабонскай дамовы аб выхадзе з Еўрасаюза да канца сакавіка 2017 года.

Урад выступае за «жорсткі» сцэнар выхаду з ЕС без спроб дамовіцца аб захаванні адзінай гандлёвай прасторы. У гэтым выпадку Вялікабрытанія будзе губляць 73 мільярды еўра штогод, але зможа сама рэгуляваць міграцыйныя патокі.

Ці падтрымае парламент Brexit па плане ўрада, пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?