У ДТЗ пад Рэчыцай загінулі кіроўца і пасажырка аўтамабіля «Пежо 206».

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, 2 лістапада прыкладна ў 17.30, падчас снегападу, 24-гадовы жыхар Васілевіч, кіруючы аўтамабілем «Пежо 206», рухаўся з боку Рэчыцы ў напрамку Светлагорска. Кіроўца не ўлічыў дарожныя ўмовы і надвор'е, не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «МАЗ 53371», за рулём якога знаходзіўся жыхар Мінскай вобласці. У выніку кіроўца легкавога аўтамабіля і яго 19-гадовая пасажырка ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы ДТЗ.

Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння. У межах крымінальнай справы прызначаныя шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскія і аўтатэхнічныя. Рэчыцкім РАСК справа распачатая на падставе артыкула 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў гэтага здарэння следчыя просяць грамадзян, якія сталі відавочцамі ДТЗ, а таксама тых, хто мае запісы відэарэгістратара з месца здарэння, звярнуцца ў Рэчыцкі РАСК па тэлефонах: 8 (02340) 2-69-08, 8 (029) 681-46-94.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?