Расклад аўтобусаў міжгародніх маршрутаў, якія абслугоўваюцца ГП «Мінсктранс», змяняецца ў сувязі са святкаваннем Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі на прадпрыемстве.

У нядзелю, 6 лістапада, аўтобусы будуць працаваць па графіках будніх дзён (серада), у панядзелак, 7 лістапада, па графіках нядзелі. 4 і 5 лістапада графікі адпавядаюць дням тыдня. З актуальным раскладам можна азнаёміцца на сайце ГП «Мінсктранс».

Таксама 7 лістапада ў сувязі са зменай рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў Мінска праца гарадскіх аўтобусных маршрутаў №76Э, 83Э, 89Э, 114С, 125, 151Э не плануецца. Будуць хадзіць аўтобусы №134С. На аўтобусных маршрутах №130, 140 паменшаная колькасць рухомага саставу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0