«Экспертам прасцей даваць негатыўныя прагнозы, а пасля іх паляпшаць, чым даць крэдыт даверу ўрада», — сказаў ён і перайшоў да прагнозаў наконт аднаўлення эканомікі.

«Калі фінансавая палітыка не мяняецца, то мы атрымліваем інерцыйны прагноз. Сёння трэба прымаць меры, хаця ёсць шэраг фактараў, які не спрыяюць эканамічнаму развіццю. Рэйтынгавыя агентцвы прагназуюць доўгі перыяд стагнуючага росту для Беларусі. Мне прэс-служба напісала: «Урад знаходзіцца ў ступары і не гатова прапанаваць нічога, што зрабіць з пагрозамі, з якімі сутыкаецца беларуская эканоміка».

Але без эканамічнага росту не дабіцца росту прадукцыйнасці працы, сацыяльнага росту.

Нізкія тэмпы росту патрабуюць мер ад урада і банка, якія забяспечаць хуткі вынік і ўстойлівы вынік. Таму прамая супрацьлегласць гэтаму V — вобразны прагноз — хуткае аднаўленне эканомікі. У нас ёсць наяўнасць рэзерваў для нарошчванні росту: зніжэння працэнтных ставак, ільготнага крэдытавання і г.д. Гэта не штосьці незвычайнае, але мае сваю цану — праводзіць такую палітыку раптоўна рызыкоўна. У 2010—2011 годзе гэта пацягнула падзенне ЗВР, пашырэнне дэфіцыту бягучага попыту, нарастанне дысбалансаў. Таму, паступовае аднаўленне эканамічнага росту — гэта аптымальная макраэканамічная палітыка», — сказаў ён.

Забароўскі таксама назваў шэраг абавязковых умоваў, якія гарантуюць Беларусі эканамічны рост і выхад са стану стагнацыі.

Тут і падзяленне функцый дзяржавы як рэгулятара і ўласніка, зніжэнне інфляцыі (па яго словах, яна самая нізкая за апошнія 5 гадоў), адмова ад ільготнага крэдытавання.

«Бліжэйшымі месяцамі будзе выпрацавана стратэгія працы з дзяржсектарам. Гэта толькі элементы вялікай праграмы захадаў», — сказаў Забароўскі.

Таксама, сярод галоўных умоваў для рэфармавання эканомікі, ён назваў стварэнне паўнавартаснага фінансавага рынку, паніжэнне працэнтных ставак, зняццё абмежаванняў на адкрыццё валютных рахункаў, фінансавае аздараўленне рэальнага сектара і абнаўленне сістэмы кіравання эканомікай.

Першым сігналам для росту эканомікі Забароўскі назваў аднаўленне замежных інвестыцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?