Работы па аднаўленні ўчастка вулічна-дарожнай сеткі плануюць завяршыць 4 лістапада ў першай палове дня, паведамляе Tut.by са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1».

Фота Кірыла Тараненкі

Фота Кірыла Тараненкі

Аварыйныя брыгады Мінскводаканала практычна скончылі рамонт пашкоджанага ўчастка падземных камунікацый. Пасля дарожныя службы пяройдуць да ўкладкі асфальту.

Рух для ўсіх відаў транспарту зачынілі на ўчастку вуліцы Клары Цэткін ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Мяснікова ў напрамку вакзала з-за правалу грунту. НЗ здарылася 2 лістапада — у выніку пашкоджання вадаправоднай сеткі на дарозе ўтварылася вялізная дзірка.

Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць пры паездцы на працу альтэрнатыўны маршрут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0