Памочнікі кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа забаранілі яму самастойна пісаць у Твітары ў апошнія дні перадвыбарнай гонкі, паведамляе The New York Times.

Газета звязвае гэта з рэзкімі выказваннямі ў адрас палітычных апанентаў, якія часта публікаваў Трамп.

Напярэдадні выданне The Verge заўважыла, што калі раней твіты мільярдэра адпраўляліся з прылады на платформе Android, якая, як мяркуецца, належыць яму самому, то цяпер іх публікуюць толькі з iPhone. Журналісты падкрэслілі, што Трамп заклікаў да байкоту прадукцыі кампаніі Apple за адмову кампаніі разблакаваць акаўнты карыстальнікаў, абвінавачаных у тэрарызме.

Дональд Трамп сцвярджае, што ён асабіста, у адрозьненне ад многіх палітыкаў, вядзе сваю старонку ў Твітары.

У канцы кастрычніка газэта The New York Times апублікавала «поўны спіс людзей, месцаў і рэчаў» якія Дональд Трамп абразіў у сваім Твітары з моманту ўступлення ў прэзідэнцкую гонку. У ім амаль 300 пунктаў, пачынаючы з Хілары Клінтан і заканчваючы тэлевізійнай рэкламай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0