У пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная Горка» 5 лістапада Рассельгаснагляд забараніў увоз у Расію з Беларусі варанай кілбасы для кармлення сабак «Для Тобіка» вытворчасці ААТ «Магілёўскі мясакамбінат».

Груз масай 500 кг кіраваўся ў Смаленск і суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам, выдадзеным 4 лістапада беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службай.

Паводле звестак упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, інспектары выявілі, што прадпрыемства-вытворца не атэставанае на вытворчасць гатовых кармоў для сабак у Рэестры арганізацый і асоб, якія ажыццяўляюць вытворчасць, перапрацоўку і (або) захоўванне падкантрольных тавараў, што перамяшчаюцца з тэрыторыі аднаго боку Мытнага саюза на тэрыторыю іншага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?