У гэтым годзе традыцыйнае святкаванне Дзядоў згуртаваннем «Беларусы Швецыі» (Sveriges Belarusier) амаль супала па часе са швецкім Днём усіх святых.
Нягледзячы на завіруху, прадстаўнікі беларускай супольнасці 6 лістапада, як заўжды, выправіліся на могілкі стакгольмскага прадмесця Густаўберг, дзе спачывае Васіль Лукашык (1911—1975 гг.) — выхаванец Віленскага ўніверсітэта, былы дзеяч Грамады і Таварыства беларускай школы, заснавальнік і кіраўнік першай беларускай суполкі ў Швецыі «Беларуская грамада» (1948—1975).
Дарэчы, паводле Беларускага інстытута навукі й мастацтва ЗША, менавіта так выглядала пячатка «Беларускай Грамады».
kamunikat.org