Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, мікрааўтобус сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «MAН», які рухаўся ў спадарожным кірунку.

Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца «Мерседэса», які выконваў рэйс Брэст — Масква, заснуў за рулём.

У выніку ДТЗ кіроўца і сем пасажыраў мікрааўтобуса атрымалі траўмы і дастаўлены ў бальніцу Рузскага муніцыпальнага раёна Маскоўскай вобласці.

Сярод пацярпелых жыхаркі Кобрына — жанчыны 1973, 1978 і 1968 гадоў нараджэння, Брэста — 1951 года нараджэння, Пружанаў — 1964 года нараджэння, жыхары Брэста — мужчыны 1962 і 1986 гадоў нараджэння, а таксама жыхарка Маскоўскай вобласці 1960 года нараджэння.

Кіроўца грузавога аўтамабіля не пацярпеў.

Паводле інфармацыі старшыні РГА «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі, пацярпелыя з Кобрына з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру