Планавалася выдаць 300 асобнікаў кнігі. Аднак відавочна, што ахвотных яе атрымаць больш, чым 300 чалавек.

«Ура! Мы гэта зрабілі! Роўна за тыдзень мы сабралі патрэбную суму на выданне «Радзіва Прудок» і прадалі каля трохсот асобнікаў, — напісаў Андрусь у фэйсбуку. — Вялікі дзякуй за давер і дапамогу! Я не пашкадаваў, што абраў пляцоўкай Талаку. Праблемы ўзнікалі, але яны хутка вырашаліся. Я ніколі не адчуваў, што адзін, заўсёды побач былі плечы. Харошае і патрэбнае слова — Талака. Харошыя і патрэбныя людзі — талакоўцы. Я ведаю, што не ўсе яшчэ паспелі замовіць кнігу з тых, хто хацеў. Але час ёсць да канца месяца. Калі не дасце рады зрабіць гэта праз картку, пішыце мне, прыдумаем іншы спосаб. Кніга прадавацца ў кнігарнях не будзе. Яе адзіная прэзентацыя адбудзецца ў Прудку для прудкаўцоў. Буду імкнуцца выдаць дзённік да канца года. Дзякуй вам!»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру