Крымінальная справа за пагрозу забойствам распачатая ў дачыненні да жыхара Мінскага раёна.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, некалькі дзён таму ў адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Мінскага раёна адбыўся інцыдэнт, у выніку якога маглі сур'ёзна пацярпець некалькі чалавек.

Паводле інфармацыі начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Мачулішчанскага аддзела міліцыі Мінскага РУУС маёра міліцыі Андрэя Баднарчука, у дзяжурную частку паступіла паведамленне аб тым, што на прадпрыемстве мужчына аблівае работнікаў бензінам і спрабуе падпаліць. Супрацоўнікі міліцыі прыбылі на месца і затрымалі падазраванага.

Высветлілася, што затрыманы з'яўляецца мужам адной з работніц прадпрыемства. У гэты дзень ён прыйшоў да яе на працу, каб пагаварыць пра аднаўленне сямейных адносін. Пасля неаднаразовых няўдалых спробаў вярнуць прыхільнасць жонкі мужчына стаў пагражаць, што падпаліць жанчыну і сябе разам з ёй. Затым ад пагроз перайшоў да дзеянняў. Пры сабе ў яго была пяцілітровая ёмістасць з бензінам. Адкрыўшы яе, мужчына стаў абліваць людзей, якія знаходзіліся з ім побач. Так, некалькі працаўніц прадпрыемства, якія спрабавалі абараніць сваю сяброўку, таксама трапіліся яму пад руку. Напалоханыя жанчыны кінуліся бегчы, калі мужчына дастаў запалкі. Нападніка змаглі спыніць іншыя працаўнікі прадпрыемства. Яны і выклікалі міліцыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру