Нацыянальны авіяперавозчык падвёў вынікі сваёй чарговай зніжкавай акцыі, якая праводзілася 3—4 лістапада. Па словах прадстаўнікоў «Белавія», у гэты раз акцыя прайшла больш гладка — збояў і завісанняў сайта не было.
Самымі папулярнымі кірункамі сталі наступныя:
- Санкт-Пецярбург (прададзена 3157 квіткоў)
- Масква (2915)
- Тбілісі (1530)
- Мілан (1240)
- Тэль-Авіў (1183)





